Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Супраца з групай “Linking With Belarus” (Сувязь з Беларуссю) з Універсітэту Трэцяга Веку ў Бэкансфілдзе (Англія) дамагла сталым гарадзенцам адшукаць даўніх сяброў.

Былая слухачка Універсітэту Залатога Веку Ганна Іванаўна Стрыха, кіраўніца народнага хору “Гародня”, убачыўшы гасцей з Бэкансфілду на адкрыцці 7-га акадэмічнага году ва УЗВ узгадала пра даўніх сяброў з гэтага ангельскага гораду, з якімі, на жаль, згубіла сувязь.

Падчас пікніка з брытанскімі калегамі мы папрасілі кіраўніцу групы Хільду Бранстайн спраўдзіць, ці жывуць яшчэ ў Бэкансфілдзе Хэлен і Дэйвід Бэйкеры, сябры-музыкі Ганны і Барыса Стрыхі, у якіх яны з хорам былі ў гасцях у 1994 годзе. Апынулася, што Бэйкеры жывуць на суседняй ад Хільды вуліцы! Узімку Ганна і Барыс Стрыха даслалі ліст для Бэйкераў і амаль адразу атрымалі адказ з віншаваннямі і здымкамі сяброў. Абедзьве сям’і былі неверагодна шчаслівыя аднаўленню сувязі праз 20 год.

Супраца з брытанскай групай з Бэкансфілду, якая вывучае культуру, гісторыю, літаратуру ды іншыя сферы жыцця Беларусі і беларусаў пачалася яшчэ ўвесну 2014 года. З восені 2014 года групы УЗВ, якія вывучаюць ангельскую мову, рэгулярна выходзяць на сувязь з брытанскімі калегамі ў скайпе, а ўвосень 2015 года брытанская дэлегацыя наведала Гродна з візітам.

Яшчэ запісы