Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Вучыцца, як і кахаць, можна ў любым узросце. Гэта тычыцца і авалодвання замежнымі мовамі. Аказваецца, іх вывучэнне робіць наш мозг больш актыўным, перашкаджае яго заўчаснаму старэнню.

У нашым “Універсітэце Залатога Веку” у гэтым акадэмічным годзе пачала працаваць секцыя па вывучэнні нямецкай мовы. Чаму нямецкай? Як паказала праведзенае сярод наведвальнікаў секцыі апытанне, мову Гётэ ў школе вывучалі 98% з іх. Яшчэ больш за палову працягвалі ўдасканальваць яе ў ВНУ.


Што ж прывяло багатых жыццёвым досьведам людзей зноў за студэнцкую “парту”?
Для большасці галоўнай матывацыяй з’яўляецца імкненне да развіцця і ўдасканальвання. Многія (37% апытаных) вырашылі заняцца нямецкай мовай з-за сямейных абставінаў (“сын жыве ў Германіі, жанаты на немцы”, “дачка стварыла сям’ю з нямецкамоўным”, “кароткатэрміновая праца ў Германіі патрабуе валодання мовай” і г.д.).

Многія наведвальнікі секцыі адзначаюць, што ім цікава ўзгадаць тое, што яны раней ведалі і даведацца яшчэ больш пра нямецкую мову. Для некаторых лепшае валодане нямецкай мовай – гэта шанс больш упэўненна адчуваць сябе ў час турыстычных паездак у не такую ўжо і далёкую Германію.
Нашым “студэнтам” вельмі пашанцавала з выкладчыцай: Ала Віктараўна Чучва (на здымку ўверсе) дасканала валодае сучаснымі тэхналогіямі выкладання. Вывучэнне нямецкай мовы з яе дапамогай на самой справе стала гімнастыкай для мозга, цікавай прыгодай.
Двойчы на тыдзень “немцы” спяшаюцца на заняткі да Алы Віктараўны і вітаюцца з ёй ужо толькі па-нямецку “Guten Morgen!”.
Нямецкая мова належыць да 12-ці найбольш распаўсюджаных моваў свету. На ёй размаўляе 101 міліён чалавек.  Цяпер 12 слухачоў УЗВ далучыліся да іх ліку.


Марыя Станіславіч