Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Усясветная арганізацыя аховы здароўя распаўсюдзіла даклад пра гвалт у дачынні да сталых людзей. Штодня з праявамі фізічнага, псіхалагічнага, фінансавага альбо сэксуальнага гвалту ў дачыненні да сябе сутыкаецца мноства сталых людзей па ўсім свеце. Сталыя беларусы – не выключэнне, але гэтая тэма ў публічнай прасторы амаль не абмяркоўваецца.

У дакладзе прыводзяцца прыклады таго, як у розных краінах свету змагаюцца супраць гвалту ўдачыненні да сталых людзей, пра тое, як распазнаць прыкметы гвалту і як з ім змагацца.

Доклад ВОЗ о насилии в отношении пожилых from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Публікацыя будзе цікавая як спецыялістам, якія займаюцца барацьбой з хатнім гвалтам, так і ўсім, хто не абыякавы да лёсу сталых людзей.

Што рабіць, калі Вы альбо Вашыя блізкія церпяць ад хатняга гвалту?

8-801-100-8-801 – гэта тэлефон агульнанацыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту.

На гарачай лініі можна атрымаць псіхалагічныя, юрыдычныя і сацыяльныя кансультацыі штодня з 8 да 20 гадзін, ананімна і канфідэнцыйна.

Пацярпелыя могуць даведацца пра падрабязную інфармацыю аб сваіх правах і аб адказнасці агрэсара, а таксама пра тое, якія дзеянні неабходна распачаць, каб абараніць сябе ад хатняга гвалту.

Яшчэ запісы