Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзел у другім міжнародным фальклёрным фестывалі, які праходзіў 15 кастрычніка ў літоўскім Мар’ямпале, бралі калектывы з розных гарадоў Літвы, а таксама госці з Польшчы і Беларусі.

На сцэне ўдзельнікі фальклёрнага фестывалю ў Мар'ямпале
На сцэне ўдзельнікі фальклёрнага фестывалю ў Мар’ямпале

Хор гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” прыехаў у Літву па запрашэнні сваіх калегаў з Мар’ямпале, якія за два дні да гэтага прыязджалі з канцэртам на ўрачыстае адкрыццё 8 акадэмічнага году УЗВ.

Хор "УЗВышша": да пачатку фестывалю - ўсяго некалькі хвілін
Хор “УЗВышша”: да пачатку фестывалю – ўсяго некалькі хвілін

З-за візавых праблем гарадзенцы прыехалі не ў поўным складзе, але вызначаліся сярод іншых сваімі народнымі строямі і добрым выкананнем народных спеваў.

Разам з сябрамі з Польшчы і Літвы. У цэнтры - кіраўніца хора "УЗВышша" Вера Кунцэвіч
Разам з сябрамі з Польшчы і Літвы. У цэнтры – кіраўніца хора “УЗВышша” Вера Кунцэвіч

Як адзначалі арганізатары і многія ўдзельнікі фестывалю, выступ “УЗВышша” (кіраўніца – Вера Кунцэвіч) быў адным з найлепшых.

Па сканчэнні афіцыйнай часткі праграмы ўдзельнікі фестывалю перабраліся з утульнага цэнтру культуры ў кавярню, дзе на працягу яшчэ дзьвюх гадзін танцавалі, спявалі, знаёміліся паміж сабой.

фестываль

Акрамя дыплому фестывалю гарадзенцы атрымалі таксама запрашэнне выступіць на падобным мерапрыемстве ў лютым 2017 г. у Варшаве.

Яшчэ адно запрашэнне – на фестываль песні ў лістападзе, прыйшло з Вільні.

Хор “УЗВышша” быў створаны ва “Універсітэце Залатога Веку” некалькі год таму. Спяваюць у ім студэнты і студэнткі УЗВ.

Хор "УЗВышша"

 

 

 

 

 

 

 

 

 

padzyaka
Падзяка за ўдзел у другім міжнародным фальклёрным фестывалі.

Фота Ланы Руднік

Яшчэ запісы