Хор «УЗВышша» выступіў на песенным фестывалі ў Літве

Хор «УЗВышша» выступіў на песенным фестывалі ў Літве

«Пакуль спяваем — мы маладыя» — так называўся фестываль хораў сталых людзей, які ўжо ў трэці раз арганізаваў Віленскі ўніверсітэт трэцяга веку імя Медарда Чобата. Сёлета ўдзел у фестывалі ўпершыню браў хор «Універсітэту Залатога Веку» пад кіраўніцтвам Веры Кунцэвіч.

узвышша вільня

Наш калектыў падрыхтаваў для фестывалю два творы: народную песню «Месяц дагарае» і песню гарадзенскага кампазітара Яўгена Петрашэвіча «Там, каля рэчкі».

Па водгуках арганізатараў, хор «УЗВышша» быў адным з самых яркіх калектываў сярод 20 удзельнікаў фестывалю.

узвышша вільня

узвышша вільня

Сёлета гэта быў ужо другі выступ хора УЗВ на міжнародных фестывалях. У кастрычніку нашыя харысты з поспехам узялі ўдзел у фальклёрным фестывалі сталых людзей у літоўскім Мар’ямпале.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.