Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Прахалодным суботнім ранкам да паркоўкі ля філармоніі невялікімі кампаніямі і паасобку падцягваюцца сталыя людзі. Гэта студэнты “Універсітэту Залатога Веку”, якія выпраўляюцца ў вандроўку, якой традыцыйна сканчаецца кожны навучальны год.У 10.05 два вялікія аўтобусы з сотняй чалавек накіроўваюцца ў бок Аўгустоўскага каналу. Экскурсаводы Ўладзімір і Алег распавядаюць пра старонкі гісторыі горада і яго ваколіц.

Першы прыпынак – ля аднаго з фортаў часоў Першай сусветнай вайны.

Многія са студэнтаў упершыню патрапілі ў адзін з ацалелых гарадзенскіх фартоў

Многія з удзельнікаў вандроўкі ўпершыню чуюць аповеды пра трагічныя старонкі гісторыі, звязаныя з абедзьвюмя крывавымі войнамі на нашай зямлі.

Наступная кропка – палац Валовічаў у Свяцку.

Студэнты УЗВ у маляўнічым парку палацу ў Свяцку
Палац Валовічаў велічны ў любую пару года

Нягледзячы на тое, што там ідуць рамонтныя працы, студэнты УЗВ змаглі пазнаёміцца з гэтым сапраўдным цудам архітэктуры, які застаўся нам ад продкаў.

Праз дзьве гадзіны падарожжа трапляем у Дамброўку на Аўгустоўскім канале, дзе пасля кароткай экскурсіі пачынаецца сяброўскі пікнік.

Уладзімір Пруднікаў распавядае студэнтам УЗВ гісторыю Аўгустоўскага каналу
Песні па-беларуску, па-польску, па-руску гучалі ў выкананні студэнтаў УЗВ

Цёплыя словы, песні, сяброўскія размовы і абяцанні хутка сустрэцца зноў ва УЗВ-9 гучаць у розных канцах святочнага стала.

Самая вясёлая і душэўная кампанія


Новы навучальны сезон пачнецца ў верасні бягучага году. Ну а пакуль студэнты УЗВ пайшлі на канікулы.

Яшчэ запісы