Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Больш за 200 сталых гродзенцаў і гродзенак сталі студэнтамі юбілейнага набору Універсітэта Залатога Веку. Яны не толькі сядуць за парты ў аўдыторыях, каб вучыць замежныя мовы, маляваць ці вывучаць гісторыю горада. Скандынаўская хада, гімнастыка, ёга, танцы і экскурсіі дабавяць руху ў студэнтскае жыццё. Сёлета іх чакае 50 навучальных курсаў і клубаў на любы густ. Навучальны год сталыя студэнткі і студэнты пачалі 4 кастрычніка са святочнага канцэрта. Павіншаваць іх прышлі навучэнцы музычнай школы №2.

Чытайце больш

Крыніца: hrodna.life