Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

25 лістапада студэнты УЗВ абмяняліся рэчамі і атрымалі новыя веды на Вольным кірмашы.

Мерапрыемства ўрачыста пачалося танцамі ад курса “Дзіва лаціна”, а таксама  дэфіле ад удзельніц клуба “Мода, стыль і фота”.

Танец “Сіртакі” ад курса “Дзіва лаціна”
Дэфіле ад удзельніц клуба “Мода, стыль і фота”

Падчас кірмашу студэнты размаўлялі, абменьваліся рэчамі, а таксама набывалі новыя веды на майстар-класах.

Майстар-клас ад Тамары Герасіменка “Як упрыгожыць сябе шалікам”
Майстар-клас па карвінгу ад Ларысы Ганчар
Майстар-клас па арыгамі ад Рымы Алізаровіч

Партнёрам у арганізацыі кірмаша ў гэтым годзе стаў Гарадзенскі дзіцячы хоспіс. 

Рэчы, якія не знайшлі сваіх гаспадароў на кірмашы, будуць у хуткім часе перададзены ў царкву, а таксама ў прытулак “Адданае сэрца”.

Гэта ўжо пяты кірмаш, арганізаваны студэнтамі УЗВ. Пра папярэднія мерапрыемствы такога кшталту можна пачытаць па спасылцы.

Наступны вольны кірмаш плануецца ўвесну будучага года.

Яшчэ запісы