Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Першы гарадскі турнір па спартыўным варыянце гульні “Што? Дзе? Калі? ” сярод сеньёраў, які быў арганізаваны УЗВ у лютым 2018 г., выклікаў вялікі інтарэс і жаданне працягваць.

Таму мы з радасцю адгукнуліся на запрашэнне прыняць удзел у турніры, які ўпершыню праводзіў Савет ветэранаў Кастрычніцкага раёна.

Турніры ўжо набываюць свае традыцыі: па складзе ўдзельнікаў, іх актыўнасці і ўцягнутасці ў гульню, а таксама эрудыцыі і шырокаму кругагляду пры адказах на зусім няпростыя пытанні без зніжак на ўзрост.

У турніры ўзялі ўдзел 6 каманд: “Азот”, “ГІПА” (ГІАП), “Белкард”, каманды Савета ветэранаў і Дома ветэранаў Кастрычніцкага раёна, з УЗВ была запрошаная адна наша зборная каманда “Залаты запас”: Вера Кузовіна, Любоў Зорына, Лілія Вільчэўская, Ларыса Гірас, Людміла Віннікава, Наталля Ляснова.

Гульню падрыхтаваў і правёў гулец моладзевага руху інтэлектуальных гульняў у Гродна Максім.

Мы гулялі ў Медыя-азбуку, якая была прысвечана Гродна старажытнаму і сучаснаму.
У «Што? Дзе? Калі?» мы адказвалі на 20 пытанняў з розных сфер жыцця.

Наша каманда была першай у Медыя-Азбуцы, за што вядучы заахвоціў асабістым прызам: шампанскае прыйшлося дарэчы.

У «Што? Дзе? Калі?» першымі былі гульцы каманды “Азот”, якія апярэдзілі нас усяго на палову бала, яны ж і былі прызнаныя пераможцамі гэтага турніру.
Нічога, для нас гэта стымул не расслабляцца на будучыню.

Але заклікаць да гэтага і не трэба, бо ўсе нашыя гульцы апантаныя інтэлектуальнымі гульнямі, будзем спрабаваць новыя формы і працягваць далей.

Вясновы тур гарадскога турніру плануем правесці на базе УЗВ у канцы красавіка 2018 г.

Запрашаем усіх жадаючых далучацца!

Тэкст Наталлі Лясновай

Яшчэ запісы