Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Вакальная група УЗВ наведала 29 лістапада псіханеўралагічны дом-інтэрнат з новай праграмай песень, вершаў і салодкімі пачастункамі.

Да канцэрту далучыліся і жыхары інтэрната, якія таксама спявалі песні і чыталі вершы.

Такія віншаванні сталі прыемнай традыцыяй. Студэнты УЗВ апякуюцца людзьмі з гэтага дома-інтэрнату ўжо некалькі год.

Наступны канцэрт-віншаванне ад студэнтаў УЗВ будзе прымеркаваны да Калядаў і адбудзецца 14 студзеня 2019 года.