Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Старшыня гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой прыняў 9 снежня прадстаўнікоў праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

У час сустрэчы кіраўніцтву горада былі прадстаўленыя прапановы па распрацоўцы гарадской праграмы “Горад, прыязны да сталых людзей”, а таксама інфармацыя пра дзейнасць “Універсітэту Залатога Веку”.

Старшыня гарвыканкаму (на здымку, фота naviny.by) адзначыў важнасць працы са сталымі людзьмі, а таксама даручыў сваім супрацоўнікам уважліва вывучыць прадстаўленыя ў час сустрэчы прапановы.

Мечыслаў Гой

У выпадку згоды з боку кіраўніцтва горада Гродна ўжо ў наступным годзе зможа падаць заяўку на далучэнне да Міжнароднай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей і пачаць распрацоўку гарадской праграмы па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей. Гэтую ідэю з восені 2014 г. актыўна папулярызуе ў горадзе актыў “Універсітэту Залатога Веку”.

Асноўныя палажэнні канцэпцыі “Горад, прыязны да сталых людзей”, былі прадстаўленыя ўжо журналістам і грамадскасці горада. Цяпер дайшла чарга да кіраўніцтва Гродна.

Горад, прыязны да сталых людзей from Third Sector

Яшчэ запісы