Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Вытанчаны брытанскі гумар, прыгожая сцэна і выдатная гульня акторак – усё гэта пра чарговую прэм’еру тэатральнай майстэрні “Універсітэту Залатога Веку”, якая адбылася 7 лютага на сцэне ГДК.

“Клуб для ледзі” – першыя секунды новай пастаноўкі

“Клуб для ледзі» у пастаноўцы Васіля Калача анансаваўся як спектакль-гратэск, фарс, анекдот на сцэне.

Дыялогі актораў не раз прымушалі залу смяяцца

Камічная гісторыя з дэтэктыўным сюжэтам трымала ўвагу залы з першай да апошняй хвіліны дзякуючы цудоўнай гульні акторак – Вольгі Яроцкай, Таццяны Владыкінай, Святланы Елісеевай, Святланы Кочэтавай, Ліліі Грыгарук, Таццяны Андрэенкі.

Заслужанае фота на памяць за кулісамі

Яркія дыялогі, касцюмы, нечаканыя мастацкія рашэнні рэжысёра – усё гэта выклікала буйныя апладысменты гледачоў, якія па сканчэнні спектакля доўга не разыходзіліся, абмяркоўваючы пастаноўку.

Спектакль на вялікай сцэне адбыўся дзякуючы ахвярнасці студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку”, якія не пашкадавалі грошай на квіткі.

Сачыце за эмоцыямі!

Курс «Майстэрства акцёра. Эксперымент на сцэнічнай пляцоўцы» пад кіраўніцтвам Васіля Калача існуе ва “Універсітэце Залатога Веку” ужо некалькі гадоў.

Нязменны кіраўнік тэатральнай майстэрні УЗВ Васіль Калач не перастае здзіўляць сваімі творчымі знаходкамі

Наведвальнікі курса вывучаюць асновы акцёрскага майстэрства, акцёрскі аналіз тэкстаў, сітуацый і жыццёвых гісторый, сцэнічны рух, узаемадзеянне з партнёрам на пляцоўцы, вучацца бачыць, чуць і адчуваць тое, што звычайна не заўважаюць іншыя людзі.

Ну як ім можна не апладзіраваць?

Штогод удзельнікі курса радуюць студэнтаў УЗВ і іншых жыхароў горада новымі тэатральнымі пастаноўкамі.

Мінулагодняя пастаноўка “Зубны боль” таксама прайшла з вялікім поспехам

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнасць і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Больш фота глядзіце тут

Фота і відэа матэрыялы Вітаўта Рудніка і Вольгі Ганчарук

Яшчэ запісы