Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

7 лютага, чацвер у 11.00 запрашаем слухачоў УЗВ, а таксама ўсіх жадаючых на тэатральную пастаноўку “Клуб для ледзі” нашага курса «Майстэрства акцёра. Эксперымент на сцэнічнай пляцоўцы», выкладчык – Васіль Калач.

Прэм’ера адбудзецца ў ГДК, вул. Дзяржынскага, 1.

Па словах аўтара і рэжысёра Васіля Калача, выхад ёсць заўсёды. “Клуб для ледзі» –  спектакль-гратэск. Фактычна – анекдот на сцэне, фарс. Недарэчная, камічная гісторыя з дэтэктыўным сюжэтам, хуліганствам, ангельскім гумарам і, як у любым анекдоце, прадказальным фіналам. Спадзяюся, атрымалася!”

Кошт квітка – 5 рублёў (ідзе выключна на арэнду), аплата да 6 лютага ў офісе 63 на вул. Будзёнага, 48а.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы