Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Гэтым разам клуб завітае ў Брыгіцкі манастыр.

Адзіны ў Беларусі храм ордэна Святой Брыгіты Шведскай пабудаваны на ахвяраванні магната Весялоўскага ў 1634-1642 гг. у стылі барока. Ансамбль былога кляштара ўключае ў сябе касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменны мур. Экскурсію правядзе святар Антоній Грэмза.

Манастыр брыгітак згадаў у сваім творы «Зямля пад белымі крыламі» Уладзімір Караткевіч, сказаўшы, што той, хто не бачыў яго, не мае поўнага ўяўлення пра наш захад. Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да вандроўкі.

Калі: 10 сакавіка (пятніца) у 16.00
Дзе: Брыгіцкі касцёл і кляштар (на вул. Карла Маркса)

Па усіх пытаннях можна звяртацца да Уладзіміра Рунге 8-029 883-06-06 і 8-029 625-98-13

Яшчэ запісы