Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Клуб інтэлектуальных гульняў “НетЛет” 16 красавіка а 13.00 у аўд. 100 (Будзёнага-48А)  праводзіць пяты юбілейны гарадскі турнір па інтэлектуальных гульнях сярод сталых людзей.

У турніры бяруць удзел 4 каманды УЗВ:

– “Залаты запас” – капітан Кузовіна Вера (каманда заваявала Гран-Пры папярэдняга турніру),

– “Самародкі” – капітан Лілія Вільчэўская (1 месца ў папярэднім турніры),

– 2 каманды пад кіраўніцтвам капітанаў Міраслава Паўлавіча і Аліны Сташэўскай.

Да ўдзелу ў турніры запрошаны каманды сеньёраў з  “Азоту”, “Гроднахімвалакно”, ГІАП, UTB пры Саюзе палякаў на Беларусі, Савета ветэранаў Ленінскага раёна.

Да юбілейнага турніру каманды распрацавалі свае адметныя знакі і форму адзення.

Запрашаем усіх студэнтаў УЗВ наведаць наш турнір і падтрымаць гульцоў – вашых аднакурснікаў і сяброў, ацаніць свае сілы, правесці цікава час.

Уражанні ўдзельнікаў апошняга турніру “Што? Дзе? Калі?”

 

 

Яшчэ запісы