Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

27 чэрвеня група студэнтаў УЗВ правяла турыстычную вандроўку па маршруце Падорск-Ружаны-Косава.

Надвор’е і настрой садзейнічалі гэтаму.

Удзельнікі вандроўкі пазнаёміліся з гісторыяй і архітэктурай аб’ектаў нашай багатай спадчыны:

  • сядзібны дом з гаспадарчымі пабудовамі “Бохвіца” ў Падароску, які набыў расійскі бізнесовец Падкарытаў, які паступова рэалізуе праект “Музей беларускай шляхты”;
  • руіны фантастычнага замку Сапегаў у Ружанах, дзе дзеяннямі актывістаў і ўлады паступова ідзе рэстаўрацыя і аднаўленне замку;

  • музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі, героя і ганаровага грамадзяніна ВКЛ, Польшчы, ЗША, Францыі. Побач з музеем напачатку траўня на сродкі неабыякавых грамадзян па ініцыятыве Глеба Лабадзенкі ўстаноўлены помнік нашаму земляку.

  • пярліну дойліцтва –Косаўскі палац графа Вандаліна Пуслоўскага. Палац з трагічным лёсам — быў разрабаваны і спалены, але ў апошнія гады Брэсцкім аблвыканкамам былі знойдзены рэсусры і паступава аднаўляецца веліч мясціны.

Удзельнікі вандроўкі засталіся вельмі задаволены падарожжам і ўжо плануюць новыя.

У ліпені-жніўні Клуб падарожнікаў зладзіць вандроўкі пешшу ў  фальварак Тызенгаўза ў Караліно і далёкую вандроўку ў  Залессе Агінскіх.

Даты падарожжаў будуць агучаны пазней дадаткова. Сачыце за аб’явамі.

Тэкст Уладзіміра Рунге,
Фотаздымкі Ларысы Ганчар.

Яшчэ запісы