Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На агульнай лекцыі 16 лістапада слухачы УЗВ апынуліся ў мінулым стагоддзі ў вёсцы Шчонава, што ў Карэлічскім раёне. Ала Петрушкевіч прэзентавала сваю кнігу пра родную вёску – “Шчонаўскія абразкі”. Пачалася сустрэча з верша, прысвечанага роднай вёсцы пісьменніцы:

Гэтую кнігу можна назваць летапісам роднай вёскі аўтаркі. З гэтай кнігі таксама можна даведацца, як жыла заходняя беларуская вёска ў 60-70 гадах, як тут працавалі і вялі ўласную гаспадарку, як праводзілі вольны час, якія танцы танцавалі на вечарынках, якія і ў каго шылі сукенкі жанчыны, якія пастаноўкі ладзілі, як праходзілі вяселлі і як адбываліся пахаванні, якую музыку і на чым гралі. Карацей, для любога беларускага даследчыка – гісторыка, этнолага, фалькларыста – у гэтай кнізе знойдзецца багаты, каштоўны матэрыял.

Аднак “Шчонаўскія абразкі” не назавеш чыста зборнікам краязнаўча-біяграфічных матэрыялаў. Гэта мастацкая кніга малой прозы. І мне яна нагадвае кнігі малой прозы Янкі Брыля. У гэтай прозе і лаканічная дасканаласць слова, і эмацыянальнасць, і пачуццёвасць, і аўтарскае стаўленне да сваіх землякоў – перадусім нейкая настальгічная любоў, на адлегласці часу ўзмоцненая. І думаецца: пашанцавала вёсцы Шчонава, якая на Карэліччыне.

Сваімі думкамі пра кнігу  падзяліўся прафесар Аляксей Пяткевіч, рэдактар кнігі.

Таіса Мухіна, шчонаўка ў другім пакаленні, дзеліцца пачуццямі, якія ў ёй выклікала кніга.

Гучыць песня “Каця-пастушка” у выкананні Таісы Мухінай і Надзеі Дзенісевіч пад акампанемент Тамары Эльяшэвіч:

Таіса Мухіна і Надзея Дзенісевіч спяваюць “Біла мяне маці…” :

Беата Барась, адна з першых чытачак кнігі, дзеліцца сваімі ўражаннямі.

«У кожнай вёсцы, ды і ў кожнай сям’і, знойдзецца нямала гісторыяў, смутных і сьмешных, але заўсёды цікавых для людзей неабыякавых, што хочуць ведаць пра мінулае, пра тое, чым жылі людзі раней. Гэтыя гісторыі зьнікаюць, нібы пясок, што сыплецца з далоняў часу», – адзначае аўтарка кнігі.

Яшчэ запісы