Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Да Універсітэту Залатога Веку завіталі госці з г. Каўнас (Літва). Яны прадстаўлялі свой Універсітэт Трэцяга Узросту.

Госці распавялі пра дзейнасць свайго ўніверсітэту. У ім навучаецца каля 1500 слухачоў і працуе 12 факультэтаў. Так сама як і слухачы УЗВ, яны вывучаюць мастацтва, мовы, дызайн, медыцыну і шмат іншага.

Творчы калектыў Каўнаскага ўніверсітэту “Guboja” выконваў песні на літоўскай, рускай і беларускай мовах. Гучалі песні “Белы бэз”, “Дарогай доўгаю”, “Песенька пра мядзведзяў”, “Мільён пунсовых руж”, “Белая лілея”. А на пры канцы прагучала песня “Дарыце жанчынам кветкі, дарыце жанчынам усмешкі”. Слухачы падпявалі, апладзіравалі, крычалі Біс, а таксама танцавалі пад цудоўныя песенныя матывы.

Літоўская спявачка Ліяна выканала песню Раймонда Паўлса “Жоўтае лісце”, а таксама “Лаванда” і “Мы з табою два берагі”. А яшчэ яна віртуозна выканала на скрыпцы вальс Штраўса і “O sole mio“. Ліане слухачы УЗВ таксама апладзіравалі стоячы.

У заключэнне для гасцей хор “УЗВышша” выканаў песню-пажаданне, у якой жадаецца здароўе, радасць і поўныя кашалькі.

Потым прадстаўнікі абодзьвух універсітэтаў дарылі адзін аднаму падарункі і фатаграфаваліся на памяць. Было здорава. Праўду кажуць, што сяброўства не ведае межаў.

Літоўскі фермер Альгірдас, які прывёз удзельнікаў канцэрта, падарыў гаспадарам кавалак сала. Ён сказаў, што нягледзячы на тое, што цяпер фермерам працаваць у Літве вельмі цяжка, ён яшчэ трымае 10 кароў, 10 свіней. І вельмі рады, што трапіў на гэтае свята і нарэшце даведаўся, што бываюць такія ўніверсітэты, дзе камфортна і добра людзям сталага ўзросту.

Па матэрыялах слухачоў курсу “Залатое пяра”. Аўтар Аліна Сташэўская.

Больш фота глядзі тут.

Яшчэ запісы