Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

4 красавіка курс “Творчы палёт” прадставіў слухачам УЗВ літаратурна-музычную кампазіцыю “Пра каханне, пра жыццё, пра сябе”.

Кампазіцыя была створана з вершаў рускай паэзіі Срэбнага века розных аўтараў, а таксама вершаў Святланы Елісеевай, студэнткі УЗВ.

Выступоўцы эмацыйна і глыбока перадалі тонкія пачуцці і сэнс вершаў, быццам не проста чыталі, а пражывалі ўсё тое, пра што казалі.

Аўдыторыя ўголас смяялася, а часам і плакала, адчуваючы шчырыя эмоцыі выканаўцаў.

Анна Іванова, выкладчыца курса “Творчы палёт”

Вельмі цудоўна выкладчыца курса Анна Іванова змагла раскрыць творчы патэнцыял групы, навучыць аддаваць эмоцыі і пачуцці гледачам.

Усе прысутныя атрымалі сапраўдную асалоду ад цудоўных вершаў, творчай атмасферы і высокіх пачуццяў.

Глядзіце таксама відэазапіс выступлення.

 

Яшчэ запісы