Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Лекцыя Ірыны Мілосты пра фінансавую адукаванасць прайшла 21 сакавіка ва “Універсітэце Залатога Веку”.

Ірына Мілоста са слухачамі лекцыі

Ірына Мілоста – бізнес-трэнер, кансультант па кіраванні асабістымі фінансамі з 20-гадовым досведам працы ў сферы эканомікі, а таксама выкладчыца курса “Асновы фінансавай адукаванасці” ва УЗВ, распавядала слухачам пра тое, як эканомна выдаткоўваць і выгодна ўкладаць свае фінансы.

Аўдыторыя актыўна задавала лектарцы пытанні.

Да прыкладу, адна са студэнтак цікавілася, куды лепш укласці грошы, каб 10 даляраў ператварыліся ў 20?

Вядучая адказвае на пытанні

Каб адчуваць сябе фінансава-незалежнымі многія слухачы УЗВ вядуць улік сваіх даходаў і расходаў.

Для чаго ім гэта патрэбна – адказвае Ларыса Кіркевіч.

– “Фінансава адукаваным чалавекам можа быць кожны, проста трэба быць неабыякавым да сваіх спраў” – падсумавала вынікі лекцыі Ірына Мілоста.

Сваімі ўражаннямі ад лекцыі падзялілася студэнтка УЗВ Галіна Яніцкая.

Болей фота з агульнай лекцыі можна ўбачыць па спасылцы.

Агульная лекцыя з’яўляецца часткай мясцовай ініцыятывы ў межах праекта “Развіццё «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» – пляцоўкі для адкрытага дыялогу пра магчымыя накірункі эканамічных рэформ для Беларусі – для больш эфектыўнага і заангажаванага грамадскага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў па пытаннях эканамічнай палітыкі на нацыянальным і мясцовым ўзроўнях”.

Яшчэ запісы