Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

13 сакавіка курс “Творчы палет” прадставіў мастацка-літаратурную кампазіцыю “Люблю, где случай есть пороки пощипать”.

слухачы курса "Творчы палёт"
УЗВ-10

Слухачы курсу пад кіраўніцтвам выкладчыцы Ганны Івановай падрыхтавалі інсцэніроўкі баек І.Крылова, С.Міхалкова і К.Крапівы. Нашы акцёры не ўпершыню выступаюць з падобнымі літаратурнымі гасцёўнямі, але гэта была адзначана шматлікімі вобразамі і  незвыклымі дэкарацыямі.

слухачы курса "Творчы палёт"
УЗВ-10

 

Паміж выступамі акцёры распавядалі пра гісторыю мастацтва баек з часоў Эзопа. Было шмат цікавых фактаў пра жыццё знакамітых аўтараў баяк.

УЗВ-10
Слухачы курса “Творчы палёт” з настаўніцай Ганнай Івановай

 

Музычнае суправаджэння інсцэніровак дало магчымасць гледачам па-сапраўднаму адчуць настрой баяк. Госці літаратурнай гасцёўні аддзначалі, прафесіяналізм нашых акцёраў і рэжысёра Ганны Івановай.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Болей фота глядзіце па спасылцы. 

Яшчэ запісы