Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

11 студзеня запрашаем на першую агульную лекцыю 2 семестра УЗВ, якая будзе прысвечана ахвярам Халакоста.

27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста. З гэтай нагоды на нашай лекцыі з аповедам і паказам дакументальнага фільма выступіць загадчык аддзела Гарадзенскага музея гісторыі рэлігіі, аўтар і стваральнік музея “Гісторыі гарадзенскіх габрэяў” Беніямін Ерузалім.

На лекцыі будуць прадстаўлены дзве перасоўныя выставы: адна пад назвай “Запіскі з попелу”, у якой прадстаўлены расповед і вытрымкі з дзённікаў дзяцей, якія загінулі ў Асвенцыме.

Другая выстава  “У вечнай памяці будзе Праведнік” распавядае пра жыхароў Гродна, якія ратавалі падчас вайны габрэйскіх дзяцей.

У страшныя часы, калі падавалася, што толькі полымя печаў крэматорыяў асвятляе нашу планету, Праведнікі запалілі агонь дабра і любві, каб ён ніколі не згас.

Лекцыя адбудзецца па адрасе вул. Будзёнага, 48а – 100. Пачатак у 11.00

Яшчэ запісы