Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сувязь з Беларуссю – так называецца група, створаная некалькі месяцаў таму ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту з брытанскага горада Бэкансфілда для падтрымкі кантактаў з гарадзенскім “Універсітэтам Залатога Веку”. У час адной з нядаўніх сустрэч групы яе ўдзельнікі сфатаграфаваліся і даслалі нам гэты фотаздымак разам з кароткай інфармацыяй пра сябе.

Вось як пракаментавалі свой фотаздымак нашыя новыя сябры:

“На гэтым фотаздымку стаяць у заднім шэрагу справа налева:

Hilda Bronstein: (Хілда Бронстейн). Я выкладала ангельскую літаратуру ва ўніверсітэце, а цяпер на пенсіі. Я вельмі занятая, спяваю і выкладаю. Разам з Рут мы з’яўляемся каардынатарамі гэтай групы, а я таксама з’яўляюся каардынатарам групы ангельскай паэзіі ў межах нашага ўніверсітэту трэцяга ўзросту. Я таксама іграю на піяніна, з’яўляюся ўдзельніцай групы аматараў брыджу (таксама дзейнічае ў межах універсітэту). Я была ў Беларусі (Мінск, Віцебск і Полацк), а таксама ў Маскве і Пецярбургу.

Ruth Sobel: (Рут Собел). Я выкладала рускую і польскую мовы ва ўніверсітэце, а затым рускую мову ў Моўнай школе брытанскага Міністэрства абароны. Я на пенсіі, але займаюся перакладамі і з’яўляюся сябрамі розных груп у нашым універсітэце. Я была ў Беларусі ў Мінску ў 1989 г.

Nelly Dudley: (Нэлі Дадлі ) – нарадзілася ў Пецярбурзе, цяпер жыве недалёка ад Бэкансфілда. Яе сваякі жывуць у Брэсце, і яна свабодна гаворыць па – руску.
Geoff Youd: (Джэф Яд ) быў сябрам дабрачыннага таварыства «Chernobyl Childrens Support Group» (Група падтрымкі для дзяцей Чарнобыля). У мінулым у яго гасцявалі дзеці з Чарнобыля, і ён быў у Расіі, у Маскве і ў Пецярбургу.

Michael Bronstein: ( Майкл Бронстейн ). На пенсіі, быў кансультантам па інфармацыйных тэхнлогіях і нжынерам. Ён таксама быў у Расіі і ў Беларусі. З’яўляецца ўдзельнікам двух групаў нашага ўніверсітэту – гульні ў брыдж і ангельскай паэзіі. Ён любіць лавіць фарэль і пекчы хлеб.

Пярэдні шэраг справа налева:

Patricia Burridge: ( Патрысія Барыдж ). Была сацыяльным работнікам, а цяпер час ад часу дапамагае ў мясцовым універсітэце як спецыялістка ў галіне адукацыі. Яна з’яўляецца сяброўкай мясцовага Рускага клуба, а ў нашым універсітэце яна сябра групы ангельскай паэзіі, групы па мастацтве, групы аматараў садаводства. Уваходзіць таксама ў склад Кніжнага клуба . Яна жыла ў ЗША і на Караібскіх выспах .
John Evans (Джон Эванс ). Я быў адвакатам, а цяпер на пенсіі. Я гуляю ў брыдж ў адной групе з Хілдай , Майклам і Ліз, але яны гуляюць лепш за мяне!

Liz McDowell (Ліз МакДаўэл).

Christine Hazell (Крысцін Хэйсэл).
Вось што яшчэ напісалі нам у апошнім лісце нашыя калегі з Вялікабрытаніі:
“- Нам было вельмі цікава прачытаць аб гарадзенскім УЗВ і даведацца, колькі ў вас слухачоў і як у вас праводзяцца заняткі.

Здаецца, што Ваша арганізацыя вельмі падобная на нашу, за выключэннем таго, што ў нас няма такой дабрачыннай секцыі як ваша “Школа добрых справаў”.

Большая частка нашых сустрэч праводзіцца ў дамах слухачоў нашага ўніверсітэту. Толькі тады, калі група занадта вялікая, нам даводзіцца здымаць памяшканне і плаціць за яго.

Нашыя слухачы плацяць 24 фунты стэрлінгі у год (прыкладна 400 тыс. беларускіх рублёў – рэд.) і гэты сяброўскі ўнёсак дае ім права наведваць столькі груп, колькі яны хочуць. Некаторыя групы настолькі папулярныя, што там ёсць нават “ліст чакання” (папярэдні запіс).

Універсітэт трэцяга ўзросту з’яўляецца нацыянальнай арганізацыяй з філіямі па ўсёй краіне. Наш філіял знаходзіцца ў Бэкансфілдзе і называецца South Bucks U3A (скарочана SBU3A).

У кожным філіяле ёсць цэлы шэраг груп або класаў. У нас 48 груп, якія праводзяць рэгулярныя сустрэчы.

Вось так выглядае расклад заняткаў нашых партнёраў з Вялікабрытаніі
Вось так выглядае расклад заняткаў нашых партнёраў з Вялікабрытаніі

Некаторыя групы сустракаюцца раз у тыдзень, іншыя два разы на месяц ці раз у месяц. Усяго ў нас 640 сябраў.

У Вялікабрытаніі ў цэлым дзейнічаюць 923 групы, у якіх займаюцца больш за 320 тыс. сталых людзей”.

Напярэдадні сёлетняй выпускной вечарыны УЗВ нашыя калегі з Бэкансфілда даслалі нам сваё відэапрывітанне.

Кіраўніцтва і слухачы Праграмы “Універсітэт Залатога Веку” выказваюць сардэчную падзяку амбасадару Вялікабрытаніі ў Беларусі сп-ру Брусу Бакнэлу, які паспрыяў наладжванню кантактаў паміж гарадзенскім УЗВ і ўніверсітэтам трэцяга ўзросту з Бэкансфілда.

Яшчэ запісы