Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У дзявятым навучальным годзе ва УЗВ дзейнічаў курс “Гавары са мной па-беларуску”, які вяла Эмілія Комар.

Падчас заняткаў у нефармальнай абстаноўцы слухачы камунікавалі па-беларуску, пашыраючы не толькі свой слоўнікавы запас, але і кругагляд. Цяпер удзельнікі і ўдзельніцы заняткаў упэўнена і натхнёна карыстаюцца беларускай мовай, навучыліся пазбягаць асноўных памылак і ведаюць, як абараняць свае моўныя правы ў розных сітуацыях.

Удзельніцы і ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і водгукамі пра курс:

Ларыса Кіркевіч:
“На курсе мне спадабалася ўсё. Мы знаёміліся з новымі словамі, выразамі, шмат размаўлялі на родныя тэмы. Вельмі спадабалася выкладчыца Эмілія і яе методыка выкладання, уважлівыя адносіны да слухачоў, да нашых патрэб, цярпенне і тактоўнасць. У выніку ў мяне ёсць патрэба размаўляць на роднай мове ў розных абставінах і з рознымі людзьмі”.

“Заняткі праходзілі заўсёды змястоўна, з душэўнай цеплынёй, гумарам і добрым настроем. Я буду і далей імкнуцца да вывучэння Роднай мовы, больш размаўляць на ёй. Курс “Гавары са мной па-беларуску” мне вельмі падабаецца!”

Тамара Гарбуленка:
“Спадабалася амаль што ўсё, як і запомнілася. Спадабаліся гульні, віктарыны, інтэлектуальная гульня “Што?Дзе?Калі?”. Добры выкладчык, добрая атмасфера і студыёзусы. Многа новага даведалася па-беларуску і пра беларускае. Шчыра дзякую”.

“Вельмі прыемная атмасфера на занятках беларускай мовы. Выкладчыца праводзіць заняткі вельмі цікава і з задавальненнем, хочацца наведваць і з нецярпеннем чакаем наступных. Гульні, віктарыны, знаёмства з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў і многае іншае, што застаецца ў памяці. Гэтыя заняткі далі штуршок для таго, каб пачаць размаўляць па-беларуску. І я лічу, што гэта і ёсць карысным вынікам для мяне”.

“Заняткі вельмі цікавыя і патрэбныя. Мы вывучылі шмат забытых і малаўжывальных беларускіх слоў і выразаў. Мне спадабалася вывучэнне мовы праз гульні, віктарыны, выкарыстанне сучасных сродкаў камунікацыі. Эмілія ўмела забяспечыла нам добрую душэўную і добразычлівую атмасферу. Мару прадоўжыць вывучэнне мовы ў наступным годзе, каб свабодна размаўляць па-беларуску”.

Зінаіда Цупрыновіч:
“На шостым годзе навучання ва УЗВ я пайшла на заняткі па беларускай мове. І ніколі не думала, што яны прынясуць мне такое задавальненне. Па-першае, сабралася цудоўная група. Па-другое, спакойная і талерантная настаўніца. Заняткі заўсёды праходзілі вельмі цікава, таму на іх хацелася ісці. А самае галоўнае – я навучылася размаўляць добра па-беларуску. Гэта заўважылі мае калегі”.

Святлана Налобіна:
“Мне вельмі спадабаўся курс і хочацца яго працягнуць у наступным навучальным годзе. Вялікі дзякуй выкладчыку за глыбокія веды па беларускай мове, за яе падачу слухачам, за прыязную атмасферу ў групе. Вельмі добрыя ўражанні і ад курса, і асабліва запомнілася сустрэча ў парку на запісе верша”.

Віктар Бурдукоў:
“Я, Виктор Бурдуков, пришёл на занятия по белорусскому языку и был поражён приятной атмосферой, взаимной радостью от общения друг с другом, что прекрасно сочеталось с очень насыщенным освоением белорусского языка во всём его великолепии. Это и стало причиной того, что я старался не пропускать ни единого урока и до конца использовать возможности такого общения, хотя никогда не узучал этот язык. Всё, что происходило на этом курсе, полезно крайне и ценно. В результате такого опыта, я имею твёрдое желание продолжать обучение на этом курсе в новом году”.

У якасці выпускнага праекту слухачы заняткаў разам з выкладчыцай запісалі відэа, на якім яны чытаюць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка”:

Яшчэ запісы