Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сярод вашых блізкіх ёсць тыя, каму неабходны адмысловы догляд? Не ведаеце, як лепш ім дапамагчы і не ведаеце, дзе знайсці інфармацыю пра гэта? Прыходзьце на бясплатны майстар-клас і даведвайцеся ды вучыцеся на практыцы.

Майстар-клас будзе праводзіць Зінаіда Лойка, студэнтка УЗВ, валанцёрка Цэнтру міжпакаленчага паразумення, доктар ЛФК, практыкуе іглатэрапію.

Падчас майстар-класу вы зможаце даведацца:

  • Пра прычыны і наступствы інсульта
  • Як праводзіць рэабілітацыю ў хатніх умовах
  • Як даглядаць ляжачых хворых

Калі: серада, 1 сакавіка, 17.00-19.00

Дзе: вул. Будзёнага, 48а, аўдыторыя 86 (уваход з унутранага дворыка).

Умовы ўдзелу: Удзел у майстар-класе бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна папярэдне зарэгістравацца па тэлефоне (8 0152) 75-71-72 (гарадскі) або +375297792883 (мтс, Ганка).