Майстэрні УЗВ: Навучаючы, навучаемся

Майстэрні УЗВ: Навучаючы, навучаемся

Выкладчыкі і навучэнцы Універсітэту Залатога Веку ініцыюць штомесяцовыя навучальныя сустрэчы — «Майстэрні УЗВ». Сустрэчы будуць складацца з 6-9 майстар-класаў, якія праводзяць самі ўдзельнікі і дзеляцца сваімі ведамі ды навыкамі наўзаем. Першыя «Майстэрні» адбудуцца ў суботу 27 лютага. Далучайцеся да цікавай адукацыйнай ініцыятывы! Вучыце ды вучыцеся!

Як гэта будзе выглядаць?

27 лютага, у суботу, сустракаемся а 10:30 ў 63 аўдыторыі на Будзёнага, 48а, знаёмімся з фарматам і разыходзімся на 5 майстар-класаў у два заходы, у трох памяшканнях:

Час63 аўдыторыяДомікСтудыя карысных кампетэнцый
11:00 — 12:30Як карыстацца гугл-дыскам і гугл-дакументамі

Вольчык Астроўская

Пальчиковая терапия с теннисными мячами для активации 2-х полушарий и концентрации внимания

Кацярына Буча

13:00 — 14:30Этыкет за сталом

Любоў Зорына

Як праводзіць заняткі інтэрактыўна

Ігар Кузьмініч

Вучымся размаўляць па-ангельску, ствараем індывідуальны план навучання

Ганка Барадзіна

Колькасць удзельнікаў у кожным з майстар-класаў абмежаваная 15 чалавекамі. Запісацца да ўдзелу ў майстар-класах ў 63 аўдыторыі ці па гарадскім тэлефоне 75-71- 72 можна да 25 лютага. Удзел у майстар-класах — бясплатны, запрашаем студэнтаў і выкладчыкаў Універсітэту Залатога Веку.

Хачу навучыць! 

Калі ў Вас узніклі ідэі і жаданні датычна наступных Майстэрняў — запаўняйце, калі ласка, анкету або паведамляйце пра свае таленты і жаданні асістэнтам.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.