Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

9 сакавіка адбыўся другі конкурс-выстава творчых прац, які быў прысвечаны прафілактыцы сіндрома эмацыйнага выгарання “Каб здароўе захаваць – цікава трэба жыць”. Мерапрыемства было арганізавана Гродзенскай абласной аргструктурой РДГА “Беларускае таварыства “Веды”.

15 удзельніц УЗВ прадставілі свае працы, якія яны выканалі ў розных тэхніках: валянне, жывапіс, пляценне з папяровай лазы, вышыўка, шыццё, вязанне.

Таксама з творчыми нумарамі выступілі Тамара Рудзянкова і вакальная група УЗВ, у склад якой уваходзяць Надзея Дзянісенка, Валянціна Вангул, Святлана Налобіна і Ірына Сідзюк.

Усе фотаздымкі з мерапрыемства можна паглядзець у альбоме.

Яшчэ запісы