Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Напярэдадні калядных святаў удзельніца “Універсітэта Залатога Веку” Тамара Герасіменка правяла для ўсіх ахвотных майстар-клас па вырабе святочных упрыгожванняў.

На занятак “Навагодні падарунак ад душы і для душы” сабраліся жанчыны, якія захацелі парадаваць сваіх блізкіх арыгінальнымі, зробленымі ўласнымі рукамі падарункамі.

Майстрыца сваёй справы, спадарыня Тамара прадэманстравала вырабленыя з тканіны і дэкараваныя бісерам аб’ёмныя ялінкі, навагоднія дрэўцы з гірляндаў, сімвалы новага году, аплеценыя карункамі елачныя шары…

Удзельніцы майстар-класа ахвотна ўзяліся за прыемную працу, дзяліліся ідэямі, выкрайкамі і матэрыяламі і сапраўды працавалі ад душы і для душы.

2 гадзіны прамільгнулі незаўважна. Майстрыцы УЗВ вырашылі зрабіць свае сустрэчы рэгулярнымі і аб’яднацца ў клуб аматараў рукадзелля “Натхненне”.

Кіраваць клубам прапанавалі сп.Тамары Герамісменка.

Першае пасяджэнне клуба адбудзецца ўжо 20 снежня ў 12.00.

Тэма сустрэчы – вязаныя і шытыя навагоднія цацкі і ўпрыгожванні.

Яшчэ запісы