Медыяцыя і музыка: агульная лекцыя для студэнтаў УЗВ пройдзе ў фармаце “два ў адным”

Медыяцыя і музыка: агульная лекцыя для студэнтаў УЗВ пройдзе ў фармаце “два ў адным”

Гасцямі “Універсітэту Залатога Веку” 19 кастрычніка будуць сусветна вядомы спецыяліст па медыяцыі, ад’юнкт-прафесар юрыдычнага факультэта Універсітэта Кэмпбэла з ЗША Фрэнк Лэйні, а таксама ансамбль “Рэха маладосці” з Марьямпальскага ўніверсітэту трэцяга веку (Літва).

Першым перад нашымі студэнтамі выступіць судовы медыятар Апеляцыйнага суда ЗША па чацвёртай акрузе Фрэнк Лэйні.

Тэма яго выступу —  “Медыяцыя як альтэрнатыўная форма вырашэння канфліктаў”.

Госць распавядзе пра тое, што такое медыяцыя, мэты і прынцыпы медыяцыі, у якіх сферах яна выкарыстоўваецца, пра ролю медыятара і пра тое, чаму медыяцыя больш эфектыўная, чым судовае рашэнне.

Фрэнк С. Лэйні — сертыфікаваны медыятар Вышэйшага суда, Праграм сямейнай і арганізацыйнай медыяцыі ад Камісіі па вырашэнні спрэчак Паўночнай Караліны, член Акадэміі сямейных медыятараў (ЗША). Больш за 17 гадоў ён з’яўляўся медыятарам Апеляцыйнага суда ЗША па чацвёртай судовай акрузе, правёў больш за 3 500 медыяцый.

Працуе таксама на юрыдычным факультэце Універсітэта Кэмпбэла і Універсітэта Паўночнай Караліны, членам Камісіі па ўрэгуляванні спрэчак штата Паўночная Караліна і старшынёй Камітэта па ўрэгуляванні спрэчак Калегіі адвакатаў штата Паўночная Караліна.

У 2004 годзе ён атрымаў Прэмію міра ў ЗША.

У другой частцы сустрэчы рэй будуць весці нашыя сябры з Літвы на чале з кіраўніцай Мар’ямпальскага ўніверсітэту трэцяга веку Онай Сакалаўскене.

Вакальны ансамбль “Jaunystės aidas” (“Рэха маладосці”), Літва

У Гродна яна прывязла вакальны ансамбль “Jaunystės aidas” (“Рэха маладосці”) пад кіраўніцтвам Бірутэ Павалькене. Ансамбль быў прызёрам Гран-Пры міжнароднага фестываляю ў Варшаве (2011 г.), з поспехам выступаў у Даніі, Польшчы, Нямеччыне, Літве.

Пачатак агульнай лекцыі — у 11:00.

Месца правядзення — вул. Дзяржынскага, 2/1 (2 паверх, актавай зала Гроднаграмадзянпраекта).

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.