Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Цэнтр плануюць стварыць на базе дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчынай вайны імя П.М. Машэрава”.

Пра гэта паведамляецца ў лісце, падпісаным першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Піневічам, які атрымала Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

У лісце паведамляецца пра дзейнасць комплексных праграмаў па праблемах сталых людзей і развіццё герыятрычнай службы ў Беларусі, а таксама выказваецца гатоўнасць Міністэрства да супрацоўніцтва і ўдзелу ў сумесных дзеяннях, накіраваных на павышэнне якасці жыцця сталых людзей у Беларусі.

Ліст прыйшоў у адказ на інфармацыю аб Рэзалюцыі міжнароднай канферэнцыі «Павышэнне якасці жыцця пажылых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння», якая была была накіраваная ў органы ўлады і міжнародныя арганізацыі ў канцы траўня.

000100020003

Поўныя версіі Рэзалюцыі глядзіце тут: