Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На заняткі клубаў нямецкай і англійскай мовы далучылася моладзь.

Вядучыя клубаў – ЕВС-валанцёрка Рая Вагнер і валанцёрка Кацярына Смірнова.

Слухачы УЗВ, якія ўдзельнічалі ў занятках, сказалі, што ім спадабаўся новы фармат клубаў.

“Цікавыя заняткі, трымаюць у тонусе. Напачатку мы вельмі хваляваліся, таму што было страшна размаўляць з новымі людзьмі, незнаёмымі, асабліва было няёмка за памылкі перад моладдзю, ” – дзеляцца ўражаннямі ад заняткаў слухачы УЗВ. “Адна справа размаўляць з аднагодкамі, і зусім іншая – рабіць памылкі перад маладымі.  Але гэта і азарт – хочацца размаўляць прыгожа, каб ганарыцца сабою. Фармат вельмі спадабаўся, чакаем наступных заняткаў.”

Такія клубныя сустрэчы арганізаваны «Цэнтрам Міжпакаленчага Паразумення», які працуе на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, накіраванай на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную, фізічную актывізацыю і адстойванне інтарэсаў.

Праграма рэалізуецца з 2010 г. грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

Яшчэ запісы