Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У межах афіцыйнага візіта пасольства Швецыі ў Гродна ва Універсітэце Залатога Веку адбылася агульная лекцыя “Балтыка пачынаецца тут”.

Пасол Каралеўства Швецыя Крысціна Юханесан

Крысціна Юханесан, пасол Каралеўства Швецыі ў прывітальным слове распавяла пра праграму афіцыйнага візіта ў Гродна і Гродненскую вобласць і з цеплынёй успомніла візіт ва УЗВ у мінулым годзе.

Уладзімір Зуеў, старшыня баранавіцкага ЭКГА “Неруш”

Цікавы аповед пра Балтыйскі рэгіён падрыхтаваў Уладзімір Зуеў – наш госць з Баранавічаў, старшыня эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш». Ён выказаў спадзяванне, што пасля сустрэчы кожны стане годна заяўляць “Я – балтыец”!

Прыгожыя краявіды Балтыкі

Выступ Уладзіміра складаўся з трох частак: у першай гаворка ішла пра ўнікальнасць рэгіёну Балтыйскага мора, у другой – як Беларусь уплывае і выратоўвае мора.

10 крокаў у абарону Балтыйскага мора from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Трэцяя частка “10 крокаў у абарону Балтыйскага мора” змяшчала ў сабе канкрэтныя парады, як, напрыклад, скарачэнне выкарыстання сінтэтычных мыйных сродкаў, пластыка з-за вялікай пагрозы мікрапластыка для навакольнага асяроддзя.

Святлана Арлова распавяла пра этапы рэканструкцыі водаачышчальных збудаванняў

Святлана Арлова, прадстаўніца “Гроднавадаканала” у сваім выступе звярнула асаблівую ўвагу на тыя этапы рэканструкцыі водаачышчальных збудаванняў, якія ажыццяўляюцца ў тым ліку пры падтрымцы Шведскага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця (СІДА).

Сустрэча скончылася віншаваннямі з днём нараджэння для спадарыні Крысціны і групавым фотаздымкам.

 

 

 

 

 

Болей фота з агульнай лекцыі “Балтыка пачынаецца тут” можна ўбачыць па спасылцы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы