Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сёлета студэнтаў УЗВ чакаюць 40 розных курсаў і клубаў, а таксама шмат цікавых агульных лекцый і інтэграцыйных мерапрыемстваў. Запіс кандыдатаў на навучанне пачнецца ўжо 4 верасня і будзе доўжыцца да 15 верасня.

Ужо даўно даказана, што памер пенсіі і якасць медыцынскага абслугоўвання не з’яўляюцца ключавымі фактарамі, якія ўплываюць на працягласць і якасць жыцця сталага чалавека.

Для людзей “залатога ўзросту” вельмі важныя магчымасці для развіцця, рэалізацыі сваіх інтарэсаў, камунікацыя з людзьмі розных пакаленняў, адчуванне сваёй запатрабаванасці ў грамадстве.

Менавіта для таго, каб ствараць такія магчымасці для сталых людзей, і быў створаны першы беларускі “Універсітэт Залатога Веку”.

Сёння УЗВ – гэта ўнікальная магчымасць набыць веды і ўменні, якія дапамогуць жыць больш якасна, знайсці новых сяброў і цікавую кампанію людзей рознага ўзросту, рэалізаваць свае мары і інтарэсы, атрымаць мноства станоўчых эмоцый!

Урачыстае адкрыццё 9-га акадэмічнага года УЗВ запланавана на 5 кастрычніка.

Больш падрабязную інфармацыю пра набор студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку” чытайце тут

Яшчэ запісы