Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Гэта найстарэйшы італьянскі універсітэт для сталых людзей (заснаваны ў 1975 г.). Дырэктар гэтага універсітэту Джузэпэ Кампра (на здымку ў час перамоваў) і яго намеснік Рока Брука паразмаўлялі 14 лютага праз скайп з кіраўніцтвам гарадзенскага УЗВ у асобе Вітаўта і Ланы Руднікаў.

У турынскім універсітэце трэцяга веку зараз навучаецца больш за 500 студэнтаў, якія наведваюць 140 розных курсаў.

У час размовы адбылося знаёмства з арганізацыяй працы абодвух універсітэтаў, а таксама з сістэмамі навучання ў іх.

Былі абмеркаваныя таксама магчымыя варыянты далейшага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, у красавіку было вырашана правесці медыяканференцыю паміж беларускімі і італьянскімі сталымі студэнтамі з дапамогай скайпу.

Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.

PS

Кіраўніцтва УЗВ выказвае шчырую падзяку выкладчыцы курса італьянскай мовы Кацярыне Юнчыц за дапамогу ў арганізацыі перамоваў.

Яшчэ запісы