Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Менеджмент:

 

Лана Руднік


заснавальніца УЗВ, дырэктарка праграмы

 

 

Вітаўт Руднік


заснавальнік УЗВ, рэдактар сайта

 

 

Дар’я Кір’як


намесніца дырэктаркі праграмы

 

 

Надзея Шафрановіч


асістэнтка дырэктаркі праграмы

 

 

Віялета Лось


асістэнтка дырэктаркі праграмы

 

 

Вольга Ганчарук


асістэнтка дырэктаркі праграмы

 


Рада “Універсітэту Залатога Веку”

Арганізацыя культурніцкіх і інтэграцыйных мерапрыемстваў, дабрачынных акцый, дапамога ў арганізацыі ўнутранага жыцця УЗВ, забяспячэнне правоў слухачоў УЗВ – гэта далёка не поўны пералік функцый Рады “Універсітэту Залатога Веку”.

Рада абіраецца раз на два гады на адной з агульных сустрэч слухачоў “Універсітэту Залатога Веку”.

У склад Рады 2020-2022 увайшлі 11 студэнтаў УЗВ: Ларыса Кіркевіч (Старшыня Рады), Ларыса Ганчар, Уладзімір Рунге, Людміла Быльская, Таццяна Таранка, Тамара Герасіменка, Аліна Філіпчык, Генрых Сігель, Наталля Кавалеўская, Валерый Дзенісевіч і Ала Дзянісенка.

Першай старшынёй Рады УЗВ была Марыя Станіславіч (2011-2013 гг.).

Ларыса Кіркевіч, Старшыня Рады УЗВ ў 2013-2019
Ларыса Кіркевіч, Старшыня Рады УЗВ (з 2013 г.)

Па пытаннях дзейнасці Рады можна звяртацца да Ларысы Кіркевіч (тэл. +37529 8855614, e-mail: larakir52@gmail.com)

Сябры Рады УЗВ-11: 

 

Тамара Герасіменка


намеснік старшыні

 

 

Ларыса Ганчар


адказная за сектар узаемадапамогі

 

 

Уладзімір Рунге


адказны за сектар Школу Добрых справаў

 

 

Таццяна Таранка


скарбнік

 

 

Людміла Быльская


адказная за арганізацыю культурніцкіх мерапрыемстваў

 

 

Генрых Сігель


адказны за сектар узаемадапамогі

 

 

Аліна Філіпчык


адказная за арганізацыю культурніцкіх мерапрыемстваў

 

 

Наталля Кавалеўская


адказная за арганізацыю культурніцкіх мерапрыемстваў

 

 

Ала Дзянісенка


прэс-сакратар

 

 

Валерый Дзенісевіч


адказны за арганізацыю культурніцкіх мерапрыемстваў

 


Навуковая Рада

Ганаровая навуковая рада праграмы “Універсітэт Залатога Веку” была створана ў 2016 годдзе. У яе склад запрасілі вядомых навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі, якія будуць выкарыстоўваць УЗВ як пляцоўку для правядзення даследванняў, а студэнты стануць  рэспандэнтамі, крыніцай  інфармацыі і зваротнай сувязі.

У склад навуковай рады ўваходзяць:

Андрэй Мікалаевіч Ільніцкі

Першы намеснік дырэктара Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі “Навукова-даследчы медыцынскі цэнтр «Геранталогія», загадчык кафедры тэрапіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны ІПК ФМБА Расіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Кірыл Іванавіч Прашчаеў

Дырэктар Навукова-даследніцкага медыцынскага цэнтра «Геранталогія» (Масква, Расія). Першы намеснік Старшыні Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання. Член экспертнага савета па геранталогіі пры Міністэрстве аховы здароўя Расійскай Федэрацыі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Андрэй Георгіевіч Майсяёнак

Беларускі вучоны ў галіне біяхіміі, урач, гісторык медыцыны, грамадскі дзеяч. Біяхімік, вітамінолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар.

Аляксандр Кабылярэк

Кандыдат гуманітарных навук, дацэнт Універсітэта Вроцлава (Польшча) на аддзяленні педагогікі, галава Фонда Pro Scientia Publica (Вроцлаў, Польшча), кіраўнік Універсітэта трэцяга ўзросту пры Ўроцлаўскім універсітэце ў 2006-2016 гг., аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку артыкулаў, кніг, раздзелаў, рэдактар галоўнага міжнароднага навуковага часопіса “Journal of Education Culture and Society” і “Ogrody Nauk i Sztuk”.


З намі працавалі