Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

19 кастрычніка адбылася першая агульная лекцыя ў дзявятым навучальным годзе. Яна прайшла ў незвычайным фармаце – адразу два госця выступілі перад слухачамі УЗВ.

Першая частка агульнай лекцыі была прысвечана медыяцыі.

Фрэнк С. Лэйні, сусветна вядомы спецыяліст па медыяцыі, сертыфікаваны медыятар Вышэйшага суда, Праграм сямейнай і арганізацыйнай медыяцыі ад Камісіі па вырашэнні спрэчак Паўночнай Караліны, член Акадэміі сямейных медыятараў (ЗША), падзяліўся сваім досведам са студэнтамі, выкладчыка і валанцёрамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

З дапамогай Аксаны Шульгі, якая выступіла ў ролі перакладчыка, ён распавёў пра тое, як з дапамогай медыяцыі можна вырашаць канфлікты, прывёў прыклады са сваёй працоўнай практыцы і даў парады, як можна вырашаць канфлікты самастойна і не даводзіць іх да судовай справы. На думку Фрэнка С. Лэйні, адсутнасць навыкаў слухання — асноўная прычына любых канфліктаў. Галоўная парада ад вядомага медыятара  – больш слухаць і даць апаненту магчымасць цалкам высказаць сваю думку. Спадар Фрэнк дакладна ведае пра што гаворыць — у 2004 годзе ён атрымаў Прэмію міра ў ЗША.

Медиация как технология разрешения конфликтов: основные тенденции теории и практики from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

 
 
Дарэчы, Аксана Шульга ў мінулым навучальным годзе праводзіла ва УЗВ  курс “Вырашаем канфлікты пазітыўна”, які быў прысвечаны медыяцыі. Курс быў вельмі папулярным.

Фрэнк С. Лэйні і Аксана Шульга прымаюць падарункі і сувеніры ад Ланы і Вітаўта Руднік

У другой часцы агульнай лекцыі  выступілі партнёры з Мар’ямпальскага ўніверсітэту трэцяга веку (Літва). Ансамбль “Рэха маладосці” падарыў удзельнікам агульнай лекцыі канцэрт і выканаў некалькі песен на літоўскай, рускай і польскай мовах.

Выступае ансамбль “Рэха маладосці” з  Мар’ямпальскага ўніверсітэту трэцяга веку (Літва).

Таксама партнёры падзяліліся сваім досведам працы і распавялі пра дзейнасць свайго Універсітэту.

Дзейнасць УТВ у Мар’ямпале from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”
Прадстаўніцы УЗВ і УТВ

У канцы агульнай лекцыі прадстаўніцы хору “УЗВышша” выканалі песню “Мы вам жадаем”,  праз якую падзякавалі гасцям за цікавыя выступы і пажадалі самага лепшага.

Хор “УЗВышша” спявае для гасцей

Наступная агульная лекцыя адбудзецца 2 лістапада, анонс з’явіцца на сайце.

 

Яшчэ запісы