Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сусветны Банк падрыхтаваў грунтоўны даклад пра тое, якім чынам старэнне насельніцтва будзе ўплываць у самыя бліжэйшыя гады на розныя аспекты жыцця суседняй дзяржавы.

На думку аўтараў дакладу, скарачэнне колькасці працаздольнага насельніцтва выкліча сур’ёзныя сацыяльна-эканамічныя праблемы, але таксама можа стварыць новыя магчымасці.

Для гэтага, аднак, спатрэбіцца сур’ёзна змяніць падыходы дзяржавы да арганізацыі працы сістэм аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, адукацыі дарослых і г.д.

Час не чакае – рэзюміруюць аўтары дакладу і падкрэсліваюць, што ў пытанні старэння насельніцтва баяцца няма чаго, хіба толькі бяздзеяння.

Публікацыя можа быць карыснай для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў кіравання, супрацоўнікаў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый у Беларусі, якія займаюцца пытанямі старэння і паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Пагартаць публікацыю можна прама на гэтай старонцы, навёўшы на яе курсор.

Яшчэ запісы