Новыя партнёры з Віленскага Універсітэту Трэцяга Веку

Новыя партнёры з Віленскага Універсітэту Трэцяга Веку

10-11 красавіка Гродна наведалі прадстаўнікі Віленскага Універсітэту Трэцяга Веку. Падпісаная трохбаковая дамова аб супрацы, запланаваныя сумесныя справы.

Калегі з Літвы, якія з’яўляюцца слухачамі Факультэту турызму мясцовага УТВ, за два дні паспелі наведаць славутыя мясціны Гродна і ваколіцы, пазнаёміцца з актыўнымі слухачамі УЗВ і гарадзенскай літоўскай супольнасцю, а таксама падпісаць трохбаковую дамову аб супрацы паміж Віленскім і Гарадзенскім Універсітэтамі Залатога Веку і грамадскім аб’яднаннем гродзенскіх літоўцаў «Тэвіне».

Падчас сустрэчы прадстаўнікі двух універсітэтаў абмяняліся досведам сваёй працы, былі прыемна здзіўленыя тым, як шмат агульнага маюць праекты, і старанна занатоўвалі цікавыя ідэі ды планавалі далейшую супрацу.

Першым агульным праектам можа стаць удзел гарадзенскіх сталых студэнтаў у аздараўленчым летніку ў літоўскай Паланзе. Таксама было запрапанаваны прыезд гродзенскай дэлегацыі на канферэнцыю ў Вільню ў лістападзе, а таксама сустрэчы актыўных студэнтаў у Літве, Беларусі і за іх межамі.

Госці, як і гарадзенскія слухачы, засталіся пад прыемным уражаннем ад сустрэчы, якая, нягледзячы на свой кароткі тэрмін, дазволіла закласці добры падмурак для доўгага сяброўства і супрацы.

sustretcha_z_litoucami

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.