Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Запрашаем слухачоў УЗВ 8 лістапада на вечарыну, прысвечаную 115-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі, перакладчыцы і драматурга Наталлі Арсенневай.

Наталля Арсеннева і Мікола Абрамчык

Вядучая – вядомая літаратуразнаўца і выкладчыца курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах” Ала Петрушкевіч, аўтарка кнігі “Наталля Арсеннева: Шлях да Беларусі”.

Са словам пра паэтку выступіць прафесар Аляксей Пяткевіч.

У праграме вечарыны вершы паэткі, песні на яе словы, адмыслова напісаныя да гэтай даты. Напрыканцы  прагучыць вядомы твор “Магутны Божа” у выкананні хора “УЗВышша”.

Ала Петрушкевіч – літаратуразнаўца, кандыдат філалогіі, дацэнт, паэтка, празаік. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Аўтарка 10 кнігаў, каля 300 літаратуразнаўчых працаў. Працавала на кафедры беларускай літаратуры ГрДУ. Асноўныя накірункі літаратуразнаўчых даследаванняў: беларуская літаратура нашаніўскай пары, літаратура беларускага замежжа, літаратурная Гарадзеншчына, творчасць аўтараў “Белавежы”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.


Яшчэ запісы