Пачалася стажыроўка ва “Універсітэце Залатога Веку”

Пачалася стажыроўка ва “Універсітэце Залатога Веку”

З 12 па 15 снежня пройдзе стажыроўка для людзей, якія плануюць развіваць праекты для сталых людзей у сваёй мясцовасці.

У гэтым годзе на стажыроўку ва УЗВ абралі сем удзельнікаў: трох прадстаўнікоў з прыватнай сацыяльна-прафілактычнай установы «Жывое зерне» з Ваўкавыску, заснавальніцу інформацыйна-асветніцкай установы ўстойлівага развіцця “Зялёны абярэг” з Азёраў, двух прадстаўнікоў з «ЭкаТур-Рось» і прадстаўніка ініцыятыўнай групы па стварэнню клуба актыўных пенсіянераў у Маладзечна.

У праграме стажыроўкі — знаёмства з арганізацыяй працы першага беларускага “Універсітэту Залатога Веку”, з яго слухачамі, арганізатарамі, з сістэмай самакіравання, наведванне заняткаў курсаў і клубаў УЗВ.

stazhoryi

Дырэктарка праграмы «Універсітэт Залатога Веку» Лана Раднік распавядае пра арганізацыю працы універсітэту для актыўных сталых людзей

На працягу некалькіх дзён стажоры даведаюцца пра асноўныя моманты арганізацыі працы праграмы “Універсітэта Залатога Веку”, змогуць паразмаўляць з выкладчыкамі і слухачамі УЗВ.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.