Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

3 лістапада адбыўся першы кінапрагляд у рамках польскага кінаклуба “Калейдаскоп”. Кінапрагляды арганізоўвае польская валантэрка ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Ксенія Паляньска.

У гэтым месяцы Ксенія паказвае фільмы 50-х гадоў. Першым фільмам, які ўбачылі наведнікі клуба, быў твор Чэслава Пяцельскага “База памерлых людзей”, экранізацыя рамана Марка Гласка “Наступны да раю.”

Фільм распавядае гісторыю працаўнікоў, практычна адрэзаных ад свету, якія возяць дрэва ў глухім горным лесе. Яны працуюць у небяспечных умовах, рызыкуючы сваім жыццём кожны дзень. Каб матываваць іх да працы, на базу выраўляецца партыйны актывіст. Паміж персанажамі разыгрываюцца спрэчкі, любы неасцярожны жэст можа выклікаць канфлікт…

Пасля паказу адбылася дыскусія, падчас якой гледачы выказалі сваё меркаванне пра фільм.

Найбольш уражаныя гледачы былі розніцай паміж польскім і савецкім кінематографам таго часу (у параўнанні, напрыклад, з фільмам “Девчата”, дзеянне якога адбываецца ў падобных умовах. Для некаторых гледачоў фільм здаўся занадта аднастайным, але кожны з іх ацаніў выдатную гульню актораў, з дапамогай якіх вы маглі адчуць атмасферу фільма, назіраць разнастайнасць чалавечай псіхікі, каб зразумець, на што можа пайсці чалавек у крытычнай сітуацыі.

Наступны кінапаказ адбудзецца  10 лістапада, а 18ай, на Будзёнага 48а-63. Ксенія пакажа фільм Ежы Каваляровіча “Цягнік”. Запрашаем!

Яшчэ запісы