Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У першы дзень прэзентацыі заяўкі на ўдзел у праграме запоўніла каля 50 чалавек.

У час прэзентацый, якія распачаліся 17 верасня, будучыя студэнты даведваюцца пра гісторыю УЗВ, прынцыпы працы праграмы, змест сёлетняй навучальнай праграмы, расклад працы курсаў і клубаў, умовы ўдзелу ў праграме.

Прэзентацыі будуць доўжыцца да 24 верасня.

Запіс кандыдатаў на ўдзел у праграме працягнуты да 21 верасня.

Запісацца на прэзентацыю, дзе будзе прадстаўленая ўся інфармацыя пра сёлетні навучальны год, можна па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 33 634 10 41 (МТС).

Можна таксама запоўніць электронную анкету.

Яшчэ запісы