Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

2 снежня ва УЗВ адбылася першая сустрэча ў межах курса “Навука дзеля жыцця”, якая была прысвечана псіхаэмацыйным і фізіялагічным асаблівасцям людзей сталага ўзросту.

На сустрэчы Жанна Швед, выкладчыца кафедры прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў ГрДМУ, распавяла пра тое, што адбываецца з арганізмам у працэсе сталення і дала практычныя парады, як захаваць сваё здароўе ў добрым стане, а таксама адказала на пытанні прысутных.

Слухачы УЗВ, якія прыйшлі на лекцыю, прынялі ўдзел у навуковым даследванні якасці жыцця сталых людзей, іх фізічнага і псіхічнага стану.

Наступныя лекцыі, якія адбудуцца ў межах праекту:

7 снежня, 14.00-15.00 Онканасцярожанасць і раннія прыкметы онказахворванняў рознай лакалізацыі;
9 снежня, 12.00-13.00 Болі ў грудзях: як распазнаць які ворган баліць і што з гэтым рабіць;
14 снежня, 14.00-15.00  Востры жывот”: прычыны, тактыка дзеянняў да прыезда ўрача, прафілактыка
16 снежня, 12.00-13.00  Асноўныя пабочныя дзеянні лекавых прэпаратаў, небяспекі самалячэння.

Кожны ахвотны можа наведаць любую колькасць лекцый.

Запіс на сустрэчы адбываецца ў офісе 63 у працоўныя гадзіны і па тэл. 75-71-72. Таксама запісацца можна анлайн праз гэту анкету.

Курс арганізаваны  ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і кафедрай прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Яшчэ запісы