Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

9 кастрычніка пачаўся дзявяты навучальны год у праграме “Універсітэт Залатога Веку”.

Навучальны семестр будзе працягвацца да 15 снежня, за гэты час акрамя заняткаў ва УЗВ пройдзе 6 агульных лекцый і Вольны кірмаш, а скончыцца першы семестр традыцыйным агульным святкаваннем Калядаў.

Ірына Жыгуліна далучылася да праграмы УЗВ у гэтым годзе і будзе кіраваць хорам “УЗВышша”

Крыху статыстыкі пра заняткі ва УЗВ-9:
–  у гэтым навучальным годзе будуць дзейнічаць  30 курсаў і  18 клубаў,
– 19 адукацыйных курсаў і клубаў праводзяць самі слухачы УЗВ,
– 12 новых выкладчыкаў далучыліся да праграмы УЗВ у гэтым годзе,
– сёлета з’явілася 11 новых прадметаў: “Прыгажосць у жыцці і мастацтве”, клуб “Ароматэрапія”, клуб польскай мовы “За 50 гадзінаў вакол Польшчы”, кулінарны клуб “Рызынка”, гімнастыка Хаду, курс “Родны Гродна. Экскурсазнаўства”, псіхалагічны курс “Чытая твар”, літаратурна-мастацкая студыя “Творчы палёт”, клуб кройкі “Куцюр’е”, клуб “Мода.Стыль.Фота” і клуб інтэлектуальных гульняў.

Падрабязна пазнаёміцца з кожным курсам і клубам можна па спасылцы.

На заняткі Віктара Кірэева традыцыйна прыходзіць шмат людзей. У гэтым годзе спадар Віктар вядзе новы курс “Родны Гродна. Экскурсазнаўства” і “Падарожжы ў часе і прасторы”

10 самых папулярных курсаў і клубаў ва УЗВ-9:

УЗВ-9, самыя папулярныя курсы і клубы
Infogram

Усе фотаздымкі з занякаў можна паглядзець у альбоме.

Яшчэ запісы