Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сёння пачаўся запіс кандыдатаў на ўдзел у дзевятым акадэмічным годзе  праграмы «Універсітэту Залатога Веку».

Каб далучыцца да праграмы УЗВ, трэба наведаць адну з прэзентацый, дзе можна будзе атрымаць усю неабходную інфармацыю пра гісторыю праграмы «Універсітэту Залатога Веку», даведацца пра прынцыпы працы і мэты праграмы, пазнаёміцца са зместам адукацыйных заняткаў, з запланаванымі мерапрыемствамі і з патрабаваннямі да ўдзельнікаў, а таксама задаць усе пытанні арганізатарам праграмы. Прэзентацыі УЗВ пройдуць з 18 па 22 верасня, па дзве на кожны дзень — а 11ай і а 15ай гадзіне.

Запісацца на прэзентацыі можна да 15 верасня з 10:00 да 17:00 па тэлефонах 75-71-72, 8033 634-10-41 (МТС) альбо 8025 549-73-85 (life).

На прэзентацыі можна будзе запоўніць анкету на ўдзел у праграме УЗВ. Па выніках анкетавання будзе праводзіцца адбор удзельнікаў на дзявяты акадэмічны год ва УЗВ.

Перавагай у час адбору будуць карыстацца:
— асобы пенсійнага ўзросту, якія маюць высокую матывацыю да ўласнага інтэлектуальнага і фізічнага развіцця, удзелу у жыцці грамадства;
— ахвяры сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій, былыя малагадовыя вязні канцэнтрацыйных лагераў;
— слухачы УЗВ папярэдніх гадоў.

УВАГА! Запісацца і прыйсці на прэзентацыі мусяць таксама і слухачы УЗВ мінулых гадоў. 

Віншуем з пачаткам новага навучальнага году УЗВ і да сустрэчы на занятках!

Яшчэ запісы

Каментароў - 2

  1. Валентина Беляева у 16:50

    Здравствуйте! Сегодня узнала об УЗВ и была приятно удивлена, что в нашем городе есть такой университет для пенсионеров.Жаль, что не попала на презентации. Может будет дополнительный набор? Прошу сообщить. Заранее спасибо.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *