Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Інтэлектуальны клуб “Думай крэатыўна, жыві актыўна” – гэта сустрэчы людзей, якіх цікавяць новыя магчымасці нашага мозга – памяці і інтэлекта.

Наталля Ляснова, вядучая курса ўпэўнена, што ў клубе будзе шмат новых адкрыццяў сябе і сваіх інтэллектуальных магчымасцей, а таксама сустрэч з цікавымі людзьмі.

У мінулым годзе удзельнікі Клуба з поспехам удзельнічалі ў розных гарадскіх турнірах па інтэлектуальных гульнях, а таксама ладзілі такія спаборніцтвы на базе УЗВ.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра клуб можна, запісаўшыся на прэзентацыі акадэмічнага 2018/2019 года “Універсітэту Залатога Веку”, якія адбудуцца з 17 да 21 верасня.

Каб запісацца на прэзентацыю – затэлефануйце па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 33 634 10 41 (МТС) з 3 да 14 верасня з 10.00 да 16.00, альбо запоўніце электронную анкету.

Яшчэ запісы