Падапечныя і валанцёры сустрэліся ў «Цёплым доміку»

Падапечныя і валанцёры сустрэліся ў «Цёплым доміку»

4 траўня адбылася традыцыйная сустрэча-віншаванне падапечных валанцёрскага клубу УЗВ. Валанцёры Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення і слухачы «Універсітэту Залатога Веку» падрыхтавалі творчыя выступы, пачастункі і сувеніры для сталых людзей.

Падапечныя валанцёрскага клуба — пацярпелыя ад нацыянал-фашызму і «дзеці вайны» былі радыя ўбачыцца з валанцёрамі і сваімі аднагодкамі.

Падапечныя ў цёплай атмасферы падзяліліся сваімі ўражваючымі жыццёвымі гісторыямі ды ўзгадалі даўнія часы, падпяваючы песням таго часу ў выкананні слухачак «Універсітэту Залатога Веку». Маладыя валанцёры, якія прысутнічалі на сустрэчы, падзяліліся сваім натхненнем ад той мудрасці, якой заўжды прасякнутыя словы нашых падапечных, лёс якіх быў вельмі няпростым.

Пасля сустрэчы валанцёры Цэнтра таксама наведалі з падарункамі і віншаваннямі маламабільных падапечных.

Здымкі: Анастасія Федарцова, Катажына Рэмбеза

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.
Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.