Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На наступнай агульнай лекцыі, якая адбудзецца 16 лістапада, слухачоў УЗВ чакае прэзентацыя кнігі “Шчонаўскія абразкі”.

Гарадзенская пісьменніца Альжбета Кеда (Ала Петрушкевіч) напісала кнігу пра сваю родную вёску Шчонава, што ў Карэліцкім раёне. 

Жыхары вёскі Шчонава

“Калі кніга ўжо была падрыхтавана, я зразумела, дзеля чаго ўсё гэта напісала: Шчонава памірае – і гэта несправядліва. Шчонава павінна жыць, яно павінна застацца. Каб жылі нашы вёсачкі, трэба каб тыя, хто з іх выйшлі, пісалі пра іх. Тады і Беларусь наша будзе жыць, і яна застанецца.” 

Чакаем вас 16 лістапада ў 11:00 па вул. Будзёнага, 48а-100.

Ала Петрушкевіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, аўтарка каля 300 працаў, сярод якіх кнігі: “Іду па слядах”, “Пра творы і творцаў”, “Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя”, “Матыўная прастора беларускай літаратуры” (у суаўтарстве), “Наталля Арсеннева: Шлях да Беларусі”, “Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай”, паэтычны зборнік “Пярсцёнак”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Яшчэ запісы