Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Кантакты паміж абодвума ўніверсітэтамі пачалі актыўна развівацца з пачатку бягучага года, а 3 сакавіка была падпісаная дамова аб супрацы.

Універсітэт трэцяга веку (УТВ) з польскай Саколкі дзейнічае ўжо 10 гадоў і мае статус грамадскага аб’яднання. Заняткі УТВ наведваюць каля 170 чалавек.

У студзені сябры Рады УЗВ і некалькі студэнтаў нашай праграмы наведалі Саколку, каб абмеркаваць магчымасці супрацы.

І вось 3 сакавіка, скарыстаўшыся прыездам на святкаванне ў Гродне Казюкоў, невялікая дэлегацыя на чале з кіраўніцай УТВ Ліліяй Асановіч наведала офіс “Універсітэту Залатога Веку”, дзе сустрэлася з сябрамі Рады УЗВ і падпісала Дамову аб супрацоўніцтве.

Ідзе абмеркаванне магчымасцяў супрацы паміж сталымі студэнтамі з Гродна і Саколкі

Дамова прадугледжвае арганізацыю сумесных праектаў, навучальных і інтэграцыйных імпрэзаў, канцэртаў, выставаў і іншых відаў дзейнасці, якія маюць спрыяць паляпшэнню якасці жыцця сталых людзей, а таксама інтэграцыі паміж людзьмі розных пакаленняў і культур.

“Універсітэт Залатога Веку” супрацоўнічае з падобных адукацыйных пляцовак для сталых людзей ў Літве, Польшчы, Украіне, Вялікабрытаніі, Італіі.

 

Яшчэ запісы