Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Падтрымаць “Універсітэт Залатога Веку” можна некалькімі спосабамі:

1. Ахвяруйце любую суму на развіццё праграмы і мы аддзячым публічна ў навінах на нашым сайце і ў сацыяльных сетках!

2. Ахвяруйце 10 і больш рублёў і мы напішам вашае імя і прозвішча ў пераліку спонсараў і ахвярадаўцаў УЗВ, а таксама публічна падзякуем у нашых групах у сацыяльных сетках!

Рэквізіты для ахвяраванняў (неабходна пазначыць “На развіццё праграмы “Універсітэт Залатога Веку”):

Прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”:

Р/р BY49MMBN30120488900109330000  у ААТ Банк БелВЭБ; г.Мінск, БІК BELBBY2X, УНП 591018095

Мы прапануем таксама некалькі варыянтаў супрацоўніцтва фірмам і прадпрыемствам, якія клапоцяцца пра сацыяльную адказнасць уласнага бізнесу

1.Вы можаце стаць спонсарам аднаго альбо некалькіх курсаў і клубаў УЗВ, пералічыўшы нам 460 рублёў (за 1 курс альбо клуб).

Гэта дапаможа нам аплаціць працу выкладчыка курса і набыць неабходныя для заняткаў матэрыялы. За гэта мы дадамо назву вашай арганізацыі ў назву курса альбо клуба на нашым сайце і ва ўсіх прамацыйных матэрыялах.

Вы атрымаеце таксама запрашэнне на ўдзел у нашых карпаратыўных інтэграцыйных мерапрыемствах!

2. Станьце афіцыйным партнёрам УЗВ, пералічыўшы на наш рахунак 10000 руб альбо больш. За гэта мы дадамо банер і назву вашай арганізацыі на першую старонку сайта і ва ўсе
прамацыйныя матэрыялы. Вы атрымаеце таксама запрашэнне на ўдзел у нашых карпаратыўных інтэграцыйных мерапрыемствах. Сталыя людзі – былыя работнікі вашай фірмы альбо вашага прадпрыемства, будуць мець зніжку ў 25% пры залічэнні ў якасці студэнтаў нашай праграмы.

3. Станьце нашым Генеральным партнёрам, пералічыўшы 20 000 на развіццё праграмы УЗВ і мы дадамо назву вашай арганізацыі да назвы праграмы УЗВ. Акрамя таго, мы дадамо банер і назву вашай арганізацыі на першую старонку сайта і ва ўсе прамацыйныя матэрыялы. Вы атрымаеце таксама запрашэнне на ўдзел у нашых карпаратыўных інтэграцыйных мерапрыемствах. Сталыя людзі – былыя работнікі вашай фірмы альбо вашага прадпрыемства, будуць мець зніжку ў 50% пры залічэнні ў якасці студэнтаў нашай праграмы.

6. Прапануйце свой варыянт супрацы і мы абавязкова разгледзім яго!

Атрыманыя сродкі будуць выкарыстаныя на:

  • на арэнду памяшканняў для заняткаў
  • на закупку матэрыялаў для заняткаў
  • на канцтавары
  • на запраўку картрыджаў
  • на аплату працы выкладчыкаў курсаў і клубаў
  • на рамонт і абнаўленне абсталявання для кампутарных курсаў
  • на аплату за інтэрнэт і сувязь
  • на друк навучальных і прамацыйных матэрыялаў
  • на пітную ваду для студэнтаў
  • на аплату камунальных паслуг, звязаных з правядзеннем заняткаў

Хочаце дапамагчы?

Напішыце:
edustudio.hrodna@gmail.com

Затэлефануйце:
+ 375 33 634 10 41